За Лідзію Графееву хварэлі на яе радзіме ў Новалукомлі

16 марта 2018

Дзясятая ўзнагарода Беларусі на Паралімпійскіх гульнях і другая - у скарбонцы Лідзіі Графеевай у Пхёнчхане! Беларуска зноў бярэ бронзу ў біятлоннай гонцы спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата, гэтым разам на дыстанцыі 12 з паловай кіламетраў.

За Лідзію Графееву хварэла ўся краіна, у тым ліку і сваякі на яе радзіме ў Новалукомлі. Вось, што расказала першая настаўніца спартсменкі ў эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін.

Таццяна Чэрапава, першая школьная настаўніца Лідзіі Графеевай: "Яна вельмі незалежная, мэтанакіраваная. Думаю, што гэтыя рысы характару ёй і дапамаглі. Я рада, што яна не проста знайшла сябе ў жыцці. Яна стала гонарам для сям'і, для горада, для ўсёй краіны. Ліда, ты разумніца, ты баец! Я табой ганаруся! Я табой захапляюся і за цябе хварэю!"

У актыве зборнай Беларусі тры залатыя, столькі ж бронзавых узнагарод і чатыры сярэбраныя - гэта восьмае месца ў агульным заліку.