Перад навагоднімі святамі ў Мінску прайшла сустрэча ветэранаў фізічнай культуры і спорту

22 декабря 2019
Заслужаныя трэнеры, чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў сабраліся ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы, дзе абмяняліся навінамі і паглядзелі святочны канцэрт. Сёлета Мінская гарадская арганізацыя ветэранаў фізічнай культуры і спорту адзначыла пяцігадовы юбілей. 

Уладзімір Бабіцкі, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі "Ветэраны фізічнай культуры і спорту": "Самае галоўнае для гэтай катэгорыі людзей з улікам іх узросту - гэта зносіны. Зыходзячы з гэтага, мы прадпрымаем розныя меры і мерапрыемствы, каб гэта адбылося. Мы ходзім плаваць, мы гуляем у тэніс, мы гуляем у більярд. У нас каля 40 більярдыстаў-ветэранаў".

Зараз у Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў фізічнай культуры і спорту больш за 300 чалавек. Усяго ж рэспубліканская арганізацыя аб'ядноўвае каля 4 000 ветэранаў спорту.