Якасць пітной вады ў Беларусі. Факты і кампетэнтныя каментарыі

16 января 2020
Тэма H2O. Якасць пітной вады таксама на асаблівым кантролі Кіраўніка дзяржавы і пад пільнай увагай усіх ведамасных структур. У найбліжэйшыя 5 гадоў  кожны беларус павінен быць забяспечаны чыстай вадой без старонніх прымесяў.
Для гэтага летась пабудавалі 269 станцый абезжалезвання. Сёлета з'явіцца яшчэ 278. Такім чынам  да 2025 па ўсёй краіне павінна быць 1400 мабільных установак.
На будаўніцтва  на 2 гады  было выдзелена больш за 100 мільёнаў беларускіх рублёў: 53 мільёны  ў 2019 і 53 мільёны - у 2020. Гэта грошы з дзяржаўнай інвестпраграмы ў рамках долевага фінансавання.
Пытанне якасці пітной вады для беларусаў  сапраўды стаіць востра. У асобных раёнах  утрыманне жалеза перавышае норму. Самыя праблемныя вобласці - Віцебская і Гомельская. Спецыялісты ўпэўніваюць:  для арганізма гэты факт не ўяўляе небяспекі. Жалеза ўплывае толькі на органалептычныя ўласцівасці вады,   гэта значыць пах і колер. 
Але наш карэспандэнт Юлія Токар вырашыла не ліць ваду,  а звярнулася да фактаў і кампетэнтных каментарыяў. 

Якасць пітной вады на кантролі

Святлана Ліцвін, жыхарка в. Вязанка: "Ваду піць нельга, таму што яна ржавая. Калі на працягу двух дзён мы не мыем ванну, то яна становіцца проста рэальна рудога колеру. Натуральна, ваду такую піць нельга. Таму мы змушаныя купляць пітную ваду".

Без 5-літровікаў не абыходзіцца і сусед Святланы - Вячаслаў. Нават мыць посуд вадой з-пад крана мужчына не адважваецца. А таму пітную пастаянна купляе. І гэта,  нягледзячы на тое, што да вёскі Вязанка рукой падаць – крыху  менш за 30 кіламетраў ад сталіцы. 
 

Пітная вада ў Беларусі бяспечная

Пытанне аб якасці пітной вады ў краіне сапраўды стаіць  востра. У асобных раёнах утрыманне жалеза перавышае норму. Самыя праблемныя вобласці - Гомельская і Віцебская. Але спецыялісты ўпэўніваюць, для арганізма гэты факт не ўяўляе ніякай небяспекі - уплывае толькі на органалептычныя ўласцівасці вады, гэта значыць пах і колер. Кантроль штодня вядзецца на станцыях абезжалезвання, на водазаборах і ў спецыяльных лабараторыях.  

Станцыі абезжалезвання  распрацавалі беларускія навукоўцы

Імгненна ачысціць Н2О ад старонніх прымешкаў дапамогуць станцыі абезжалезвання. Комплекс распрацавалі навукоўцы  Акадэміі навук. Уся ўстаноўка на 80 % беларускай вытворчасці. 

Аляксей Шалкоўскі, начальнік доследнай вытворчасці НПЦ НАН Беларусі па матэрыялавядзенні: "У адпаведнасці з нашай распрацоўкай тут спрошчаная аэрацыя вады. Каб жалеза з двухвалентнай формы растваральнай  акіслілася і ператварылася ў нерастваральную форму. Пасля гэтага яна асядае  на  фільтруючай загрузцы і далей ужо чыстая вада праходзіць ужо да насельніцтва". 

Рэалізаваць амбіцыйныя праекты беларускіх акадэмікаў узяліся на Аршанскім заводзе прыбораў аўтаматычнага кантролю

Першыя пяць станцый ужо ў стадыі зборкі. Тут боксы, цыліндры, праз якія і будуць прапускаць ваду. 

Генадзь Дубоўскі,  дырэктар завода прыбораў аўтаматычнага кантролю: "Кожная станцыя сама па сабе  ўнікальная тым, што абсалютна аднолькавых няма. Перад тым, як вызначыцца, робяцца пробы вады і якую  колькасць рэагентаў трэба дадаць. Каб давесці да нормы атрымліваецца. І ўнікальная тым яна яшчэ, што ў параўнанні з канкурэнтамі, якія выпускаюць аналагі, у іх сістэмы фільтрацыі, блокі,  зробленыя з пластмасы. У нас усталяваная харчовая нержавейка. Зараз увесь свет цывілізаваны сыходзіць ад пластыку". 

Станцыя працуе аўтаномна. Унутры падтрымліваецца  мікраклімат: тэмпература,  вільготнасць 

Яшчэ летась такія комплексы з'явіліся ў Ляхавічах, Ганцавічах і ў Заслаўі. 
Трэба сказаць, што станцыя працуе аўтаномна. Унутры  падтрымліваецца мікраклімат: тэмпература, вільготнасць. А адсочваць тэхнічную спраўнасць комплексу спецыялісты могуць аддалена - з дапамогай мабільнага тэлефона. 

Да 2025 года па ўсёй краіне ўсталююць 1400 станцый абезжалезвання

У выніку да 2025 года па ўсёй краіне станцый абезжалезвання  з'явіцца амаль паўтары тысячы. І гэта хутчэй не для статыстыкі - для людзей. Каб кожны беларус з-пад крана мог атрымліваць якасную чыстую ваду.