У парку Янкі Купалы адкрываецца новы мультымедыйны фантан

3 июля 2020
Гэта падарунак нашай сталіцы да Дня Незалежнасці ад Ашчадбанка Расіі. Да ўрачыстасцяў далучаюцца беларускі лідар і старшыня праўлення гэтага найбуйнейшага транснацыянальнага банка Герман Грэф. 

Ідэя ўвасобленая лепшымі інжынерамі. Даўжыня - каля 90 метраў. Спявае! Бруі пад музыку могуць змяняць кірунак і вышыню. Сапраўды, відовішча ўражвае. 

240 бруй паднімаюцца ў вышыню і ўтвараюць водны экран. Вышыня можа дасягаць 30 метраў, што роўна вышыні 10-павярховага дома.