Урачысты мітынг да 69-й гадавіны Перамогі

7 мая 2014
Сёння у сталіцы прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 69-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У мітынгу прынялі ўдзел ветэраны, сталічныя школьнікі і прадстаўнікі гарадскіх арганізацый.

Ветэраны прызналіся, кожны год з вялікім задавальненнем удзельнічаюць у такіх мітынгах. Адзначым, што святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 9 Мая, адбудуцца ва ўсіх раённых цэнтрах Мінскай вобласці. У самой жа сталіцы па традыцыі пройдзе шэсце ветэранаў.