У парку забаў Дрымлэнд пройдзе сямейнае свята Рэтра-Мінск-2013.

11 мая 2013

Дню Дзяржаўнага герба і флага  нашай краіны, які адзначаецца заўтра,  прысвечана патрыятычная акцыя БРСМ Квiтней, Беларусь!. Сёння да яе старта далучыліся ўдзельнікі міжнароднага злёту класічных і рэтра-аўтамабіляў. Уладальнікі Rolls-Royce, Buick, Lincoln, Cadillac  шосты раз збяруцца  ў сталіцы, каб прадэманстраваць свае машыны, хоць і немаладыя, але ў цудоўнай форме. З 12:00 і да 18:00 у парку забаў  Дрымлэнд пройдзе вялікае сямейнае свята Рэтра-Мінск-2013. У праграме - конкурсы, музыка і экспазіцыя рэтрааўтамабіляў. Таксама сёння пройдуць канцэрты, творчыя фестывалі, конкурсы песні і маладзёжныя форумы. А ўжо заўтра хлопцы і дзяўчаты  папоўняць рады  Беларускай піянерскай арганізацыі і БРСМ.