Сучасная школа ўрачыста адчыніла дзверы ў Бабруйску

8 сентября 2018

Гэтым разам - пад нумарам 34, разлічаная на тысячу вучняў. Аднак знакавых лічбаў для новай адукацыйнай установы значна болей: 43 класы, з іх сем - першых. Для вялікага райцэнтра і жыхароў найбліжэйшых спальных раёнаў - сапраўдны падарунак ад дзяржавы. Мае фізкультурна-аздараўленчы профіль: з дзвюма спартыўнымі заламі, баскетбольнымі пляцоўкамі, нават скаладромам, а ў перспектыве - і 50-метровым басейнам. Пра такія гавораць - школа будучыні. Сістэма электронных дзённікаў, картак, якімі разлічваюцца ў буфеце, яны ж і пропуск у школу. А начынне? 31 інтэрактыўная дошка, 13 мультыбордаў, у кожнага настаўніка камп’ютар. Адкрыццё школы стала сапраўдным святам для жыхароў Бабруйска.

Знакавай падзеяй стала і закладка капсулы ў вялікі камень побач са школай са зваротам да вучняў будучыні.