У лістападзе працягнуцца асабістыя прыёмы грамадзян у кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў

31 октября 2017

У Савеце Міністраў у лістападзе працягнуцца асабістыя прыёмы грамадзян у кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў.

У гэтую пятніцу пройдзе сустрэча з міністрам аховы здароўя Валерыем Малашкам. 8 лістапада - з міністрам культуры Юрыем Бондарам. 15 лістапада грамадзян прыме міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правядзе прыём 22 лістапада, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык – 29 лістапада. Усе сустрэчы пачынаюцца ў 10 раніцы. Асабісты прыём праходзіць па папярэднім запісе.