Адраджэнне духоўнай спадчыны

11 мая 2016

Фундамент новага храма заклалі ў Любані. Неабходныя сродкі дапамог сабраць у тым ліку і дабрачынны кірмаш. Таксама выбралі і духоўнага апекуна будучага будынка - Казанскую Божую Маці. У планах - ужо сёлета сабрацца ў новай святыні на сумесную малітву. Падрабязней - Аляксандра Драгун.

Акружаная метровымі хвоямі, непадалёк ад уезду ў Хатляны, увышаецца царква ў гонар Прасвятой Багародзіцы. Храм стаў духоўным домам не толькі для мясцовых жыхароў - больш за стагоддзе сюды прыязджаюць хрысціяне з усёй краіны.

Побач з нябесна-блакітным храмам - асобны будынак нядзельнай школы. Тры гады замест заняткаў тут ішлі набажэнствы. Вернікі вымушаны былі збірацца на сумесную малітву ў нядзельнай школе, бо ў 2013-ым царкву знішчыў пажар.

Па старадаўніх праектах 19 стагоддзя ўдалося ўзвесці копію царквы, якую пабудаваў архітэктар Канстанцін Тон. З дакладнасцю майстры перадалі і іканастас. Адзінае, што вызначае новую святыню - колер купалаў.

Зараз вернікі ўжо моляцца ў новым храме. Разам з тым, займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

Велікодны перыяд - гэта час для асаблівай міласэрнасці, калі вернікі аб'ядноўваюцца ў імя агульнай добрай справы! На Светлую сядміцу ў Любані аб'явілі дабрачынны кірмаш у падтрымку будаўніцтва новай святыні. Для будучага храма ўжо выбралі духоўнага апекуна - Казанскую Божую Маці.

На месцы новага храма заклалі фундамент. Пакуль зацвярджаюць праект будынка, вядома толькі, што архітэктурнае аблічча духоўнага дома будзе сціплым.

Майстар-клас па званарным мастацтве, мотапрабег, велікодны кінапаказ. Дабрачынны кірмаш размясцілі на цэнтральнай плошчы. На сцэне - артысты, побач - рамеснікі з саламянымі вырабамі, гліняным посудам, хатняй выпечкай.

Узвесці новую святыню плануюць за год. Зараз ідзе пошук іканапісцаў, якія створаць галоўны абраз царквы - з дакладнасцю ўвасобяць аблічча Казанскай Божай Маці. Яна больш за 4 стагоддзі абараняе гарады і духоўна ўзбагачае вернікаў.