У новым гарадскім Палацы культуры выбіраюць лепшую шматдзетную сям'ю сталіцы

16 мая 2018

У гэтыя хвіліны ў новым гарадскім Палацы культуры выбіраюць лепшую шматдзетную сям'ю сталіцы. 9 каманд прадстаўляюць розныя раёны Мінска. Удзельнікі спаборнічаюць у творчых намінацыях, прэзентуюць сямейны герб і знаёмяць з традыцыямі сваёй сям'і. Юлія Токар пазнаёмілася з тымі, для каго «сем я» – галоўнае натхненне жыцця.

Вясёлыя гукі акардэона гучаць ва ўнісон з мілагучнай скрыпкай. У гэтай сям'і хобі, традыцыі і таленты кожнага дапаўняюць адно аднаго. Напрыклад, гісторыю сваіх дзядоў рыхтавалі разам. Матуля з дочкамі адказвалі за схематычны расклад, а бацька з сынам сямейнае дрэва ўвасобілі ў сапраўднай асіне.

Свой радавод прадставіла і сям'я Мазуравых. Як сімвал ведаў за аснову ўзялі пергаментны скрутак, на якім рознакаляровымі фарбамі і адлюстравалі сямейны герб.

Менавіта з візітнай карткі сваіх каранёў – малой радзімы - і распачаўся гарадскі конкурс шматдзетных сем’яў. У гэтыя хвіліны на сцэне гарадскога Палаца культуры сярод 9 каманд (ад кожнага раёна Мінска) выбіраюць самую таленавітую, згуртаваную і жартаўлівую.

А самая шматлікая сям'я – Касцянка-Блыкіны. У іх сямёра дзетак. Як пялёсткаў на адмысловай кветачцы-вясёлцы.

Конкурс ператварыўся ў фестываль мастацтваў. Усе ўдзельнікі - ад самых маленькіх да самых дарослых – спявалі, танцавалі, паказвалі і расказвалі, чаму менавіта яны лепшыя