У Маскве адкрылася ўнікальная выстава "Дызайн пад грыфам "сакрэтна"

6 февраля 2023

Ад лімузіна імя Сталіна да сучаснага "аўруса". У Маскве адкрылася ўнікальная выстава "Дызайн пад грыфам "сакрэтна". Каля 500 эскізаў, больш за 20 макетаў і нават некалькі аўтамабіляў раскрываюць гісторыю стварэння аўто для першых асоб краіны.

Іх канструктарская распрацоўка заўсёды схаваная ад старонніх вачэй, а эскізы застаюцца ў засакрэчаных архівах або знішчаюцца. Выставу збіралі некалькі месяцаў. Інфармацыю шукалі ў музейных запасніках, прыватных калекцыях і нават закрытых НДІ. Тут можна ўбачыць першы савецкі лімузін "Ленінград-1" (яго яшчэ называлі лімузінам Сталіна). Таксама на выставе дэманструецца адзіны экзэмпляр легкавога аўтамабіля вышэйшага класа ЗІЛ, які цудам захаваўся. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць убачыць макеты сучасных аўтамабіляў прадстаўніцкага класа праекта "Маруся" і "Картэж", а таксама знакаміты "Аўрус" - аўтамабіль для перавозкі вышэйшых асоб дзяржавы.