Свята вясны і працы адзначаюць у Беларусі

1 мая 2024

Першамай для нас - добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае многія пакаленні. Беларусы любяць і ўмеюць працаваць. Гісторыя незалежнасці гэта толькі даказвае: нашы спадарожнікі ў космасе і палёт першага касманаўта суверэннай Беларусі Марыны Васілеўскай, заводы-гіганты працуюць, нягледзячы ні на якія санкцыі, палі дагледжаныя.

Усё гэта - штодзённыя вялікія намаганні. Традыцыйна гэта выхадны для ўсёй краіны. У сталіцы і рэгіёнах запланаваныя канцэртныя праграмы: выступленні творчых і танцавальных калектываў, спартыўныя спаборніцтвы, кірмашы. У 11:00 ля стэлы "Мінск - горад-герой" пройдзе ўскладанне кветак. А з 12:00 да 16:00 у парку Перамогі - урачыстыя мерапрыемствы. Першамай сімвалізуе хуткі надыход лета, таму для шматлікіх гэта нагода сустрэцца з сям'ёй і блізкімі. Беларусы едуць на пікнікі на вольным паветры. На дзяржаўным узроўні ў гэты дзень ушаноўваюць лаўрэатаў працы, а таксама прадпрыемствы і іх калектывы за высокія паказчыкі ў рабоце.