У Маладзечне выбралі лепшую ў вобласці медсястру

15 марта 2018

У Маладзечне свае таленты дэманструюць медсёстры. Сёння выбралі лепшую ў вобласці. Гэта абласны этап конкурсу “Беларускі майстар”. У адборы ўдзельнічалі восем работніц аховы здароўя. Першапачаткова на раённых этапах канкурсантак было больш за 30. Сёння медсясцёр чакаў экзамен па тэорыі, практычныя заданні і творчы конкурс.

Пераможца абласнога конкурсу “Беларускі майстар” будзе прадстаўляць Мінскую вобласць у фінале.