У Маладзечне адкрылася першая школа геніяў

22 марта 2016

Яны могуць іграць на скрыпцы і адначасова займацца матэматыкай. У Маладзечне адкрылася першая школа геніяў. Там дзяцей вучаць ментальнай арыфметыцы, сумяшчаючы лагічнае і творчае мысленне. Асаблівасць методыкі - у развіцці двух паўшар'яў мозгу і фатаграфічнай памяці. На занятках выхаванцы займаюцца на японскіх лічыльніках Сарабан, флэш-картах і нават уяўных калькулятарах. І ўжо на чацвёртым уроку наведвальнікі могуць складаць і адымаць двухзначныя лічбы і паралельна выконваць музычны твор. У школе геніяў пакуль займаецца 30 адораных дзяцей ва ўзросце ад 4 да 15 гадоў. Дарэчы, ментальная арыфметыка папулярная ў Японіі, Кітаі і Паўднёвай Карэі.