Сітуацыя ва Украіне застаецца напружанай

27 марта 2014

Генеральная Асамблея ААН збярэцца сёння на пленарнае пасяджэнне, прысвечанае сітуацыі ва Украіне. Чакаецца, што яно пройдзе бліжэй да вечара. Ужо заўтра Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун інфармуе Савет Бяспекі аб сваім візіце ў Маскву і Кіеў - ён адбыўся на мінулым тыдні.


Між тым сітуацыя ва Украіне застаецца напружанай. Сёння стала вядома, што дэпутаты парламента ад нацыяналістычнай партыі Свабода зарэгістравалі ў Радзе законапраект Аб люстрацыі. Падрабязнасці дакумента пакуль не выдаюцца - тэкст законапраекта, насуперак традыцыі, не размясцілі не сайце парламента. Між тым некаторыя ўкраінскія СМІ паведамляюць, што ім ужо ўдалося займець спіс асоб, якія падлягаюць люстрацыі. Люстрацыя - гэта своеасаблівая праверка службовых асоб, якія мелі дачыненне да той або іншай улады. Такіх грамадзян у выпадку выяўлення фактаў цеснага ўзаемадзеяння з непажаданым ранейшым кіраўніцтвам адхілялі ад дзяржаўнай службы. Паведамляюць, што ва ўкраінскім праекце фігуруюць нават шасцігадовыя дзеці - члены сем'яў дзяржслужачых.