У Магілёўскую вобласць вяртаецца свята яблыкаў

21 октября 2013

У Кіраўскім раёне гэта звязана і з адраджэннем камбіната, які быў на грані ліквідацыі. Але пасля таго як прыватнік узяў яго ў свае рукі, за 2 гады не толькі захавалі прадпрыемства, але і стварылі новыя рабочыя месцы.


Падрабязней - Уладзімір Сёмкін. Традыцыя правядзення свята яблыкаў вярнулася ў Кіраўскі раён. Выставы, дэгустацыі, кірмашы. Усё гэта стала магчымым, шмат у чым дзякуючы адраджэнню мясцовага перапрацоўчага камбіната. А яшчэ два гады таму ён быў на грані закрыцця.


Зоя Аляксееўна працуе на гэтым камбінаце амаль 40 гадоў. Памятае і добрыя часы, і нядаўнія справы. І новае нараджэнне прадпрыемства. Першым крокам на шляху адраджэння стала ўстаноўка новай лініі па разліве канцэнтраванага яблычнага соку. Незанятую нішу разгледзелі адразу.


Летась тут перапрацавалі паўтары тысячы тон яблыкаў. Сёлета - ужо сем з паловай тысяч. Плануюць выйсці на 15. Паводле слоў новых кіраўнікоў, магутнасцяў у прадпрыемства хапае. А сыравіны (гэта значыць, яблыкаў) у Магілёўскай і суседняй Гомельскай абласцях з лішкам. Чаму гэты бізнес не змаглі разгледзець і арганізаваць былыя кіраўнікі, застаецца толькі здагадвацца.