У Магілёўскім аблвыканкаме прайшоў прыём да свята 8 Сакавіка

8 марта 2019

Урачысты прыём да свята 8 Сакавіка сабраў у Магілёўскім аблвыканкаме лепшых прадстаўніц прыгожага полу з усяго рэгіёна з усіх сфер. Гэта - спартсмены, працаўнікі сельскай гаспадаркі, адукацыі, медыцыны, сацыяльнага абслугоўвання і ветэраны працы. Асаблівыя словы віншаванняў і падзякі за выхаванне пецярых дзяцей прагучалі на адрас шматдзетных маці. Разам з букетамі ім уручаныя ордэны Маці. Гэта дзевяць узнагарод.