Лідзія Ярмошына: Парламенцкая кампанія ў Беларусі пачалася спакойна

9 августа 2019

Парламенцкая кампанія ў Беларусі пачалася спакойна. Аб гэтым у інтэрв'ю нашаму тэлеканалу заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. У Белтэлерадыёкампаніі напярэдадні адбыўся запіс першага відэазвароту ў рамках парламенцкіх выбараў. Зараз ідзе фарміраванне акруговых і абласных камісій. Паралельна ЦВК адзначае рост зваротаў ад прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат з просьбай растлумачыць тыя або іншыя моманты выбарчага заканадаўства.

Прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты змогуць падаваць дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў пасля 2 верасня. Вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 8 верасня па 7 кастрычніка, а вось іх рэгістрацыя - з 8 па 17 кастрычніка.