У Мінскай вобласці працягваецца традыцыя свят вёскі

20 июня 2016

Народныя майстры, кулінарныя майстар-класы, музыка, танцы, а таксама аздобленыя падворкі. Чарговы фэст прымала вёска Пруды ў Налібоцкім краі. Аляксей Кандраценка акунуўся ў народны каларыт.

Гучна, ярка і з каларытам - аркестр грыміць басамі! Пачынае народнае свята шэсце ў суправаджэнні музыкаў. Лепшага старту і не прыдумаеш.

Жыхары вёскі, госці, кіраўнікі сельсавета і раёна - такая святочная «дэлегацыя» спыняецца ля падворкаў. У кожнага свая своеасаблівая «візітоўка».

Дагледжаны, прыгожы - адразу відаць гаспадары імкнуцца да парадку. Дом Алены і Міхаіла Мядзведзікаў прыцягвае ўвагу. Вёска Пруды размясцілася ў маляўнічым месцы Стаўбцоўскага раёна. Нягледзячы на тое, што яна маленькая - усяго 161 жыхар - у Прудоў багатая гісторыя.

Сёння Стаўбцоўскі раён актыўна добраўпарадкоўвае свае тэрыторыі: зносяць старыя хаты, усюды падтрымліваюць чысціню і парадак. За гэта старшыня Налібоцкага сельсавета ўдастоены абласной ўзнагароды.

Такія святы вёскі працягнуцца ў Стаўбцоўскім і іншых раёнах Мінскай вобласці да сярэдзіны восені. Своеасаблівы конкурс стымулюе кожны населены пункт выглядаць лепш за іншых. Зрэшты, ёсць і тое, што аб'ядноўвае ўсіх вяскоўцаў. Яны дакладна ведаюць: хто добра адпачывае, той добра і плённа працуе!