У Мінскім планетарыі стартуе цыкл канцэртаў "Музыка Сусвету"

5 декабря 2023

Дуэт музыкі і космасу ў Мінскім планетарыі. Сёння стартуе цыкл канцэртаў "Музыка Сусвету ". Галоўная партыя - салістам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра. За дырыжорскім пультам - маэстра Аляксандр Анісімаў. Для меламанаў падрыхтавалі разнастайны матэрыял: ад твораў Дэбюсі да Эжэна Боцца.

Гэта сумесны праект Мінскага планетарыя і салістаў Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі. Каб трапіць у музычную галактыку, задзейнічалі светлавую апаратуру. На суд меламанаў  паўнакупальныя касмічныя праекцыі.