Прэзідэнт ЗША адтэрмінаваў увядзенне запланаваных на 1 сакавіка пошлін на тавары з Кітая

25 февраля 2019

Дональд Трамп змякчыўся. Прэзідэнт ЗША адтэрмінаваў увядзенне запланаваных на 1 сакавіка пошлін на тавары з Кітая. Прычынай змены рашэння сталі паспяховыя перамовы з кітайскім бокам. Каб дасягнуць яшчэ большага прагрэсу, кіраўнік Белага дома дабавіў, што мае намер сустрэцца з прэзідэнтам КНР Сі Цзіньпінам.