У Мінскім гарадскім камітэце БРСМ упершыню вызначылі самых паспяховых актывістаў сярод выпускнікоў сталічных школ і гімназій

31 мая 2016

На выдатна не толькі вучоба. У Мінскім гарадскім камітэце Беларускага саюза моладзі ўпершыню вызначылі самых паспяховых актывістаў сярод выпускнікоў сталічных школ і гімназій. Юныя спартсмены, парламентарыі, валанцёры дабрачынных акцый і праектаў. Граматамі і падарункамі адзначылі 25 выдатнікаў вучобы і грамадскай дзейнасці.

Школьнікаў павіншавалі і артысты Маладзёжнага тэатра эстрады. Разам з гледачамі акцёры ў жартаўлівай форме ўспомнілі самыя запамінальныя моманты школьнага жыцця.