Сёння апошні дзень трэніровак перад вялікім стартам у Раўбічах

7 февраля 2019

Апошні дзень трэніровак перад вялікім стартам. Заўтра пачнецца фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У пятніцу юныя біятланісты пазмагаюцца за індывідуальныя прызы. У праграме - спрынт. Пачатак у 11 раніцы. На нядзелю запланаваныя змяшаныя эстафеты. Зараз каманды 6 абласцей і Мінска праводзяць у Раўбічах цэнтралізаваны збор. Нагадаем, спаборніцтвы праводзяцца з 2007 года. І за гэты час больш як пяцьсот тысяч школьнікаў праверылі свае сілы і навыкі на дыстанцыях.

Да біятлона рыхтуецца і сталіца. Традыцыйная "Мінская лыжня" пройдзе на лыжаролернай трасе ў Вяснянцы ў гэтую суботу. Аднак гэта будзе не лыжная гонка, а біятлонная. Першы старт у 11:00. Падчас спаборніцтваў будуць арганізаваныя пункты гарачага харчавання і культурна-забаўляльная праграма. Арганізатары папярэджваюць, што на народнае свята лепш ехаць на грамадскім транспарце: плануецца, што ўдзел у "Мінскай лыжні" прымуць больш за 3 000 чалавек.