У Кітаі тарнада наляцеў на школьны стадыён

22 апреля 2016

У Кітаі тарнада наляцеў на школьны стадыён, дзе ў гэты час знаходзіліся дзеці і настаўнікі. Уцячы ад стыхіі не змог адзін хлопчык. Віхор падхапіў яго і некалькі секунд утрымліваў у паветры, пасля чаго дзіця ўпала на зямлю. На шчасце, вучань атрымаў толькі лёгкія траўмы.