У Мінску адбыўся праект "Адкрыты дыялог"

20 августа 2016

Больш за 2 тысячы 700 назіральнікаў ад Беларускага саюза моладзі акрэдытавана для маніторынгу парламенцкіх выбараў. Аб гэтым было заяўлена напярэдадні ў Мінску падчас праекта "Адкрыты дыялог". Удзел у важнай палітычнай падзеі прымаюць і іншыя грамадскія арганізацыі. Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркама, ад самага аўтарытэтнага аб'яднання краіны "Белая Русь" ужо акрэдытаваныя больш за 1 тысячу 700, ад Федэрацыі прафсаюзаў - амаль паўтары тысячы назіральнікаў.

Яшчэ больш палітычна пісьменнымі беларускія юнакі і дзяўчаты могуць стаць падчас праекта "Адкрыты дыялог". Такія гутаркі ўжо традыцыйна сталі абменам вопытам паміж старэйшым і маладым пакаленнем. Дыскусійныя пляцоўкі аж да выбараў пройдуць па ўсёй краіне.