Да Дня моладзі ў сталіцы напярэдадні прайшоў пяты фэст моладзевых субкультур

24 июня 2018

У парку Перамогі разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі стрыт-арта - віртуальнай рэальнасці, футбольнага фрыстайла. Форум пачаўся з конкурсу "Агонь танца", а завяршыўся "Бітвай дыджэяў". Пераможцы гэтых батлаў прадставяць Мінск на Дні моладзі на "Славянскім базары ў Віцебску".

Сяргей Клішэвіч, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ:

"Мы пастаянна імкнемся ўдасканальваць. І галоўнае яго адрозненне - гэта даданне новых субкультур, новых кірункаў. Мы будзем паказваць нашых блогераў - гэта таксама адзін з кіункаў, які бурна развіваецца. Яны будуць здымаць блог, распавядаць аб мерапрыемстве ў сваім моладзевым блог-фармаце. Паглядзім, што атрымаецца".

Дзень моладзі - свята тых, каму ад 14 да 31. І гэта пятая частка насельніцтва Беларусі. Большасць маладых людзей у нас працуюць у сферы IT-тэхналогій, прамысловасці, гандлю і фінансаў.