Ілья Кашавы завяршыў 15-ты этап велашматдзёнкі "Вуэльта" па-за лімітам часу, аднак прадоўжыць выступленне

5 сентября 2016

Беларус Ілья Кашавы завяршыў 15-ты этап велашматдзёнкі "Вуэльта" па-за лімітам часу, аднак прадоўжыць выступленне. Суддзі вырашылі не здымаць гоншчыкаў з "Вуэльты", бо такіх апынулася 93. Па меркаванні судзейскай камісіі, "калі пакінуць толькі 71-го гоншчыка, якія ўпісаліся ў ліміт, гэта нанясе страты іміджу веласпорту". Перамогу ж на этапе атрымаў італьянец Брабміла. Лідар агульнага заліку - калумбіец Наіра Кінтана - фінішаваў услед за ім.