У Мінску сёння адкрываецца форум Моладзь у навуцы

18 ноября 2014
Лепшыя распрацоўкі новага пакалення навукоўцаў - у Мінску. У беларускай сталіцы сёння адкрываецца форум Моладзь у навуцы. Галоўная яго мэта - абмен вопытам, а акцэнт - на пэўныя распрацоўкі і іх укараненне. Больш як 400 аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў прадставяць свае апошнія вынаходкі. Сёлета геаграфія форуму вялікая. Свае праекты ў Беларусь прывезлі маладыя навукоўцы з краін СНД, Прыбалтыкі і Польшчы.
Андрэй Іванец, старшыня Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі: Наша канферэнцыя з'яўляецца міждысцыплінарнай і яна дазваляе аб'яднаць спецыялістаў з розных галін, г.зн. яна ахоплівае практычна ўсе кірункі навуковай дзейнасці, якія праводзяцца як у нас у рэспубліцы, так і за яе межамі. Таму ў першую чаргу ідэя гэтага форуму - аб'яднанне маладых людзей з розных галін навукі.

Вынікі міжнароднага форуму Моладзь у навуцы падвядуць ужо ў пятніцу. Тады ж урачыста ўзнагародзяць лепшых вынаходцаў.