Лепшыя студатрады ўзнагародзілі ў Мінску

25 октября 2023

Прафесійны старт і пошук сябе. Лепшыя студатрады ўзнагародзілі ў Мінску. Вынікі трэцяга працоўнага семестра падвялі ў гарадскІм Палацы культуры. Лепшы медыцынскі і сельскагаспадарчы, экалагічны і вытворчы. Пераможцаў адзначылі ў 14 намінацыях. Моладзь працавала важатымі ў дзіцячых лагерах і ўдзельнічала ў будаўніцтве знакавых аб'ектаў. На сцэну выйшлі прадстаўнікі сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Адзначылі лепшых наймальнікаў і арганізацыі.

Для моладзі гэта не проста запіс у працоўнай кніжцы. Гэта асабісты ўклад у развіццё горада. Калі 3 гады таму ў Мінску працу атрымалі каля 4 тысяч студэнтаў, то сёлета ў прафесіі амаль 15 тысяч.