У сталічны заапарк даставілі бурую мядзведзіцу

20 апреля 2019

З Пензы ў Мінск. У сталічны заапарк даставілі бурую мядзведзіцу. Лёс у яе складаны. Спачатку жывёліну трымалі ў дрэнных умовах, потым яна жыла ў пензенскім заапарку. Але неабходны для мядзведзіцы прытулак знайшлі толькі ў сталіцы. Зараз драпежніца знаходзіцца ў прасторнай вальеры, добра ідзе на кантакт. А кормяць новую жыхарку мясам, рыбай, агароднінай і крупамі.

Вальера, у якой знаходзіцца мядзведзіца, пабудавана падчас рэканструкцыі заапарка.