У Мінску праходзіць абласны конкурс па робататэхніцы

6 декабря 2019
Робазаезды на кароткія і доўгія дыстанцыі, робасумо і перамяшчэнні разумных машын па лініі. У Мінску сёння праходзіць абласны турнір па робататэхніцы - этап аднаго з самых буйных тэхнафорумаў у краіне. Свае лепшыя канцэптуальныя распрацоўкі прывезлі больш за чатыры сотні школьнікаў з розных куткоў краіны.

Робаты спаборнічаюць у васьмі намінацыях за карысныя прызы для сваіх стваральнікаў. Больш падрабязна  Ілья Цвяткоў.

227 каманд і больш за 400 юных інжынераў, канструктараў і праграмістаў. І самае галоўнае - вельмі шмат разумных машын! У Мінску праходзіць абласны конкурс па робататэхніцы.

Канструктар, адвёрткі і амперметры, кіламетры праводкі, ноўтбукі і іншая тэхніка. Інжынерны хаос у руках прафесіяналаў ператвараецца ў разумных робатаў. Перад выхадам на рынг юнакі і дзяўчаты падкручваюць апошнія гайкі і карэкціруюць памылкі ў кодах. 

Восем зон для спаборніцтваў, сярод якіх робазаезды на кароткія і доўгія дыстанцыі, робасумо і перамяшчэнні па лініі  ідуць без перапынку. Удзельнікі турніру прыехалі на конкурс разам са сваімі настаўнікамі. Выкладчыкі даюць школьнікам карысныя парады падчас спарынгаў. 

Па словах арганізатараў, распрацоўкі школьнікаў для такіх турніраў - добрая інвестыцыя ў будучыя праекты. 

Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць карысныя прызы, дыпломы і кубкі. А лепшыя праекты прадэманструюць на фінальным этапе конкурсу - Мінскім робатурніры,  які адбудзецца вясной.