У Мінску працягваецца работа над новым праектам стрыт-арту "Будучыня"

25 октября 2019

Гэта трыпціх, які ўпрыгожыць фасады дамоў на вуліцы Прытыцкага. Два муралы сербскага і беларускага мастакоў  ужо гатовыя. Аўтарам трэцяга стане іспанец,  работу ён распачне ў лістападзе. Учора была прэзентаваная кампазіцыя. На цэнтральным мурале з'явяцца дзеці, у руках якіх - сучасныя тэхналогіі і будучыня краіны. Трыпціх - гэта сумесны праект адміністрацыі Фрунзенскага раёна, гарадскіх актывістаў і кампаніі A1. 

Мікалай Брэдзелеў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі A1: "Кампанія А1 сапраўды вельмі зацікаўленая ў развіцці гарадской прасторы. Кампанія - гэта не проста фінансавы донар. Мы сапраўды былі ў праекце з самага-самага пачатку. І за адным сталом разам з прадстаўнікамі адміністрацыі, з мастакамі мы абмяркоўвалі канцэпцыю. І ў цэлым я хачу сказаць, што мы вельмі задаволеныя вось такім трохсектарным узаемадзеяннем з адміністрацыяй, з мастакамі-ўрбаністамі. Для нас гэта, мабыць, першы вопыт, але мы вельмі спадзяёмся, што менавіта гэты кейс стане паказальным для іншых кампаній, для іншага бізнесу. Каб яшчэ больш адпаведных работ з'яўлялася на сценах нашага любімага Мінска".

Праект "Будучыня" выкананы ў тэхніцы фотарэалізму. Усе выявы - гэта рэальныя жыхары Мінска. Мастакі ўбачылі іх на вуліцах горада  і вырашылі ўвасобіць у сваіх работах.