У Мінску прэзентавалі друкаваную прадукцыю да II Еўрапейскіх гульняў

17 июня 2019
Ад календара  да даведніка па Мінску і  кнігі "Спорт вышэйшай пробы". У "Светачы" сёння прэзентавалі выданні, прысвечаныя II Еўрапейскім гульням. Так, даведнік змяшчае інфармацыю аб спартыўных аб'ектах і славутасцях беларускай сталіцы, а таксама музеях і тэатрах, гасцініцах, гістарычных мясцінах. У даведніку ёсць QR-коды, з дапамогай якіх можна адразу зайсці на сайты аб'ектаў і  даведацца яшчэ больш падрабязнасцяў. 

Кніга "Спорт вышэйшай пробы" цалкам прысвечана Еўрапейскім гульням. На яе старонках  таксама можна знайсці інфармацыю аб поспехах нашых спартсменаў на мінулых Гульнях у Баку.