Вялізная варонка ўтварылася ў амерыканскім горадзе Тарпан-Спрынгс

31 марта 2016

Вялізная варонка ўтварылася ў амерыканскім горадзе Тарпан-Спрынгс (штат Фларыда). Яе дыяметр - 24, глыбіня - 11 метраў. Пад зямлю пайшлі каналізацыйныя трубы, агароджа прыватнага дома і частка дарогі. Жыхары найбліжэйшых будынкаў былі эвакуіраваныя. Свае дамы пакінулі сем сем'яў. З ямы фантанам б'е вада, рух транспарту на ўчастку паралізаваны. Прычыны правалу грунту пакуль невядомыя.