У Нідэрландах сёння праходзяць выбары ў муніцыпальныя саветы

19 марта 2014
Па апытаннях больш за ўсё галасоў могуць атрымаць невялікія партыі. Нядрэнныя вынікі павінны паказаць сацыялісты і ліберальныя дэмакраты. Галандскія муніцыпалітэты вырашаюць пытанні, якія маюць дачыненне да транспарту і жыллёвага забеспячэння. Таксама пад іх кантролем адукацыя і ахова здароўя. З 2015 года ўрад рыхтуецца перадаць мясцовым органам улады абавязкі па доглядзе інвалідаў і цяжкахворых, скараціўшы пры гэтым на 40% фінансаванне гэтых выдаткаў з дзяржбюджэту.