У Мінску з'явіцца сем новых аўтапляцовак

25 октября 2016

Да канца года ў Мінску месцаў для стаянак стане больш - з'явіцца сем новых аўтапляцовак. У Ленінскім, Маскоўскім, Кастрычніцкім, Першамайскім і Цэнтральным раёнах. Пачала працаваць і стаянка для грузавых машын у Заводскім раёне. Парковачныя месцы ахоўваюць кругласутачна - яны платныя. У сярэднім - 30 рублёў за месяц. Да таго ж у сталіцы абсталююць і невялікія гасцявыя паркоўкі на 8 000 машын. У Мінску зарэгістравана 800 000 аўто. Аднак каля 15% стаянак пустуюць. Гэта звязана з тым, што мінчане пакідаюць свае машыны пад пад'ездамі.