Сталічныя кандытары распрацоўваюць новыя рэцэптуры да Новага года

12 декабря 2018

Які Новы год на смак? Сталічныя кандытары ўжо распрацоўваюць новыя рэцэптуры да свята. Мандарынавы мус, жэле з журавін і фотадрук карамеллю. Аздабленне выключна ўручную, таму кожная дэталь навагодняга шэдэўра непаўторная. Найбольшую фантазію майстры праяўляюць падчас афармлення калядных пернікаў.

Вольга Сабалюк, шэф-кандытар: "Вось у нас новы дэсерт - шышка, форма ў яе нестандартная, прыдумалі нам яе таксама італьянцы, але мы ўжо зрабілі ўнутранае начынне адпаведна навагодняму настрою. Гэта шакаладна-малочны мус з размарынам, густ нясе ёлачны водар, мандарынавае жэле дае густ навагодняга свята".

Набыць не толькі смачныя сімвалы Новага года, але і сувеніры , можна на святочных кірмашах. Адкрыюцца яны ў Мінску ў гэту суботу, 15 снежня на Кастрычніцкай плошчы і каля Палаца спорту.