У Мінску адкрылася алімпіяда школьнікаў Беларусі і Расіі

30 октября 2017

Праводзіць у Беларусі міжнародныя адукацыйныя праекты па падтрымцы таленавітай моладзі Саюзнай дзяржавы. Такімі планамі падзяліўся сёння Міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас адкрыцця ў Мінску алімпіяды школьнікаў Беларусі і Расіі. Сумесныя праекты дазволяць вывесці на новы ўзровень працу з адоранымі вучнямі.

Сёлета ў алімпіядзе ўдзельнічаюць 250 школьнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Іх чакаюць не толькі тэарэтычныя іспыты, але і насычаная культурная праграма.