Заўтра беларуская сталіца стане цэнтрам маладзёжнага руху краіны

28 октября 2013

А падстава сапраўды вялікая - 95 гадоў усесаюзнаму камсамолу і паўстагоддзя руху будатрадаў. Арганізатарамі грандыёзнага форуму выступае самае маладзёжнае аб'яднанне краіны. Заўтра асноўныя мерапрыемствы пройдуць у выставачным комплексе на праспекце Пераможцаў. І ўпершыню ў гісторыі беларускага руху студэнцкіх атрадаў узнагароджваць лепшых будуць на пляцы Дзяржаўнага флага. Падрабязнасці - у рэпартажы Улады Карніцкай.


Ужо заўтра ў кожнага з'явіцца магчымасць праспяваць нацыянальныя і вядомыя песні ўсёй краінай. Маладосць. Традыцыі. Будучыня - менавіта так называецца форум, які прысвечаны адразу двум юбілеям - 95 гадоў Усесаюзнаму камсамолу і паўстагоддзя беларускім студатрадам. Афармленне залы ў форме амфітэатра са шматметровымі канструкцыямі будаўнічых лясоў, трохметровая інсталяцыя кастра, тэатралізаванае шоу. Арганізатары ўпэўніваюць - такога ў гісторыі яшчэ не было, і абяцаюць ператварыць Мінск на адзін дзень у цэнтр маладзёжнага руху ўсёй краіны.


Ігар Бузоўскі, першы сакратар ЦК ГА БРСМ: Вялізная колькасць ініцыятыў і той энергетыкі, якая была ў камсамоле, нам неабходна прымаць. Таму самыя яркія традыцыі, самыя цікавыя праекты мы аналізуем і выкарстоўваем сёння ў сваёй працы.


У адной экспазіцыі - уся гісторыя камсамола. Менавіта гэтай выставай ужо заўтра хлопцы і дзяўчаты будуць здзіўляць гасцей грандыёзнага форуму. Напрыклад, студатрадаўцы з Гомельскага сэрвіснага атрада праваднікоў гатовыя падзяліцца вопытам сваёй працы на беларускай і расійскай чыгунках.


Сёння студатрадаўскі рух - адзін з галоўных кірункаў працы самай маладзёжнай арганізацыі краіны. Для студэнтаў гэта не проста магчымасць падпрацаваць, але і рэальна зарабіць.


Яшчэ ў маі, размаўляючы з моладдзю, якая прысутнічала на сапраўды гістарычнай падзеі - закладцы капсулы першага арэнднага дома ў новым квартале сталіцы Магістр, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: Працу, пры жаданні, прапануюць кожнаму, і дакладна даў зразумець: годная праца маладых беларусаў павінна годна аплачвацца.


І гэта ўжо рэальнасць. Як сцвярджаюць самі студэнты, сёлета ў студатрадах яны маглі зарабіць да 10 мільёнаў рублёў. І, што самае галоўнае - магчымасць не прапусцілі. Але нават больш, чым матэрыяльны фактар - гэта гонар: бо менавіта з дапамогай студатрадаў пабудаваныя самыя найважнейшыя аб'ектаў краіны - Нацыянальная бібліятэка, Мінск-Арэна, а ў праекце яшчэ і Атамная электрастанцыя. І той самы новы квартал у Мінску Магістр першыя будатрады пачалі там сваю працу ўжо гэтым летам.


Наколькі паспяхова прайшоў гэты працоўны семестр, даведаемся таксама заўтра: на форуме Маладосць. Традыцыі. Будучыня, які абяцае стаць самай яркай падзеяй у 2013 годзе.


З самай раніцы тут, на плошчы Дзяржаўнага флага Беларусі, будуць узнагароджваць пераможцаў Працоўнага семестра - 2013. У Мінск з ўсіх рэгіёнаў краіны прыедуць лепшыя студатрады.