У Мінску пачынаецца судовы працэс над вадзіцелем, па віне якога загінулі два чалавекі

21 марта 2018

Аварыя адбылася раніцай 17 жніўня. Аўтамабіль таксі заязджаў у сталіцу і на вуліцы Мірашнічэнка сутыкнуўся з аўтобусам. У момант аварыі ў "Рэно-Логан" знаходзіліся 4 чалавекі. 19-гадовая дзяўчына і яшчэ адзін пасажыр загінулі, трэці трапіў у бальніцу. 25-гадовы вадзіцель апынуўся ў аддзяленні рэанімацыі ў цяжкім стане. Тыя, хто знаходзіўся ў аўтобусе, не пацярпелі. Па матэрыялах крымінальнай справы, вадзіцель легкавога аўто кіраваў машынай у стане алкагольнага ап'янення.