У Мінску актыўна кансервуюць смеццеправоды ў шматкватэрных жылых дамах

9 сентября 2021

Правільная ўтылізацыя і важны крок да паасобнага збору смецця. У сталіцы актыўна кансервуюць смеццеправоды ў шматкватэрных жылых дамах. Сёлета іх закрыта ужо больш за 150. Асноўная задача - знізіць аб'ёмы ўтылізацыі другасных матэрыяльных рэсурсаў. Пераход на альтэрнатыўныя спосабы можа стаць не толькі больш экалагічным, але і эканамічна выгадным.

Замест смеццеправодаў жыхары шматпавярховых дамоў сталіцы сартуюць смецце па спецыяльных кантэйнерах. Сёння ў жылфондзе Мінска для паасобнага збору адходаў ўстаноўлена больш за 22 тысячы пляцовак.