"Полымя міру" сустракае Гомель

5 июня 2019

"Полымя міру" працягвае падарожжа па рэгіёнах Беларусі. Сёння эстафету прымае Гомель. Сімвалічны агонь сустрэнуць каля Лядовага палаца. Факеланосцы наведаюць кандытарскую фабрыку, дзяржаўны цырк, паднімуцца і на назіральную вежу палацава-паркавага ансамбля. У Гомелі "Полымя міру" прабудзе два дні. У горад на рацэ Сож сімвалічны агонь прыбыў з Бабруйска. Удзельнікі эстафеты наведалі найстарэйшую фабрыку па вытворчасці кандытарскіх вырабаў, завод па вырабе аўтамабільных шын і сельскагаспадарчы комплекс.