У ЕАЭС прапануюць прыняць новыя меры супраць неабгрунтаваных забарон на пастаўкі прадукцыі

24 июня 2019
Краіны еўразійскай інтэграцыі  ўжо выпрацавалі стратэгічнае рашэнне - выйсці на адзіныя патрабаванні і адзіную працэдуру допуску прадукцыі на рынак. Але   апошнім часам працэс затармазіўся.

Камісія абмеркавала і пытанні  ўвядзення шостага экалагічнага класа паліва для аўтамабіляў. Паводле слоў экспертаў, гэта дапаможа перавозчыкам атрымліваць некаторыя льготы ў працы з Еўрапейскім саюзам.