У Мінску актыўна ідзе ўборка апалага лісця

16 октября 2019
Нетыповыя для верасня нізкія тэмпературы наблізілі сезон лістападу. У Мінску актыўна ідзе ўборка апалага лісця. Дапамагае ў гэтым Зелянбуду спецтэхніка: міні-камбайны і мабільныя паветрадувы. Яны не толькі збіраюць лісце з большай плошчы, здрабняюць прыроднае смецце для больш зручнага транспартавання, але і адначасова фарміруюць газон. Такія шматфункцыянальныя машыны замяняюць дзевяць чалавек.

Анжаліка Пузанкова, кіраўнік службы УП "Мінскзелянбуд": "У залежнасці ад тэрыторыі 8-9 гектараў за дзень прыбіраюць. Ёсць замацаванне тэрыторый, за намі паркі, скверы, бульвары, астатняя тэрыторыя абслугоўваецца структурамі ЖКГ".

Разам з уборкай лісця вядзецца падрыхтоўка зялёных аб'ектаў да зімовага перыяду, сезонная высадка дрэў і кустоў. Звыш 8 000 шматгадовых раслін ужо сталі часткай ландшафту сталіцы.