У Гомелі праходзіць Міжнародны злёт юных ратавальнікаў-пажарнікаў

17 июля 2013

Каля 200 юных ратавальнікаў-пажарнікаў даказваюць сабе і іншым, што могуць справіцца з любой сітуацыяй. Міжнародны злёт у Гомелі сабраў хлопцаў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Малдовы. У палатачным лагеры яны самі гатуюць ежу, рэпеціруюць нумары і сцвярджаюць, што такі актыўны адпачынак не прамяняюць ні на што.


Тут жа праходзіць і 9-ы Рэспубліканскі палявы лагер Ратавальнік. У ім прымаюць удзел каманды ўсіх рэгіёнаў Беларусі, Мінска і ліцэя пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС. Лепшая каманда рэспубліканскіх спаборніцтваў прадставіць нашу краіну ў міжнародным фінале.