У Штаце Невада гарыць лес

29 июня 2020
Сухое надвор'е і моцны вецер сталі прычынай ляснога пажару на Захадзе ЗША. На гары Чарльстан у штаце Невада ўспыхнуў моцны агонь. З-за парываў ветру, якія дасягаюць хуткасці ў амаль 100 кіламетраў за гадзіну, полымя распаўсюдзілася на плошчу больш як 80 гектараў. Паводле апошняй інфармацыі, агонь яшчэ не ўдалося лакалізаваць. На месцы працуюць пажарныя і лясная ахова.