У Касцюковічах ідзе маштабнае будаўніцтва новай кацельні

31 января 2019

Яна цалкам забяспечыць райцэнтр цяплом, а галоўнае - дазволіць істотна знізіць страты пры яго транспарціроўцы. Зараз яны складаюць амаль 20 %. Бо старая кацельня ўваходзіць у прамзону Цэментнага завода і знаходзіцца за пяць кіламетраў ад горада. На новай будуць усталяваныя тры сучасныя газавыя катлы, а таксама   электрычны. Ён забяспечыць гарачай вадой жыхароў Касцюковічаў у летні перыяд.

Кошт праекта, які фінансуецца інвестфондам Мінэнерга, каля 8 мільёнаў рублёў. Запуск новай кацельні ў Касцюковічах запланаваны на канец красавіка.