У Калодзішчах віншаванні прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іраіда Іваноўская

10 мая 2022

Працягваецца пераможны май, а разам з ім і ўшанаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай. Так, у Калодзішчах віншаванні прымала Іраіда Іванаўна Іваноўская. Падарункі, кветкі, ваенныя мелодыі ў выкананні аркестра. Кранальная сустрэча аб'яднала кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна, вучняў Каладзішчанскай сярэдняй школы і вайскоўцаў 86-й брыгады сувязі. 

У свае 95 Іраіда Іванаўна актыўна ўдзельнічае ў ветэранскім руху, пастаянна сустракаецца з моладдзю. Расказвае жанчына і пра свой лёс: вайна напаткала яе ў 14 гадоў. Яшчэ школьніцай трапіла ў канцлагер пад Оршай. Пазней папрасілася медсястрой у ваенны шпіталь. Дайшла да Кёнігсберга. Там і сустрэла Дзень Перамогі.