У Харбіне адкрываецца 5-ты сезон Міжнароднага тыдня моды

12 января 2016

Упершыню ўдзел у фэшн-шоу прымуць і беларусы. Нашу краіну прадставіць віцебскі дызайнер Марына Давыдава. Нягледзячы на тое, што дзясяткі брэндаў з усяго свету ў асноўным пакажуць уборы сезона "вясна-лета", у Харбін беларуска прывезла рэчы і з зімовай калекцыі. Суровы клімат на паўночным усходзе Кітая дыктуе асаблівыя перавагі ў дрэс-кодзе. Уначы тэмпература ў Харбіне апускаецца да мінус 30 градусаў.

Беларусы выйдуць на подыум 14 студзеня з калекцыяй для аўталэдзі. У аснове - аўтамабільная тэматыка: нумары, маторы, а гарлавіны і бакі вырабаў нагадваюць акружнасць руля. У гэтыя дні ў Кітаі знаходзіцца і здымачная група Агенцтва тэленавін. Закуліссе першага дня Harbin fashion week глядзіце сёння ў "Панараме".