"Еўраопт" зараз і анлайн

26 февраля 2015

Найбуйнейшы рэтэйлер Беларусігандлёвая сетка "Еўраопт" - зараз і анлайн. У інтэрнэт-магазіне больш за 5 тысяч тавараў, якія даставяць па жаданні пакупніка на працягу гадзіны.  Дарэчы, скарыстацца гэтай паслугай могуць не толькі жыхары сталіцы, але і найбліжэйшага прыгарада. 

Чаму шопінг анлайн -  гэта не толькі зручна, але і выгадна, раскажа  Наталля Кузьміцкая. 

Кацярына Губарэвіч  чарговы раз разам з дзецьмі разбірае пакупкі. Для гэтай сям'і дастаўка прадуктаў  дамоў стала сапраўднай палачкай-выручалачкай.

Кацярына Губарэвіч, маладая маці: "Я карыстаюся гэтай паслугай рэгулярна,  1-2 разы на тыдзень. Прадукты заўсёды прывозяць якасныя, па даступнай цане. Гэта самае важнае для мамы, якая знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску".

Паслуга анлайн-дастаўкі ў сетцы магазінаў ўраопт" з'явілася не так даўно, але ўжо паспела стаць папулярнай. Асабліва ў тых, хто з-за  розных жыццёвых акалічнасцяў не тое што ў магазін, з дома выйсці не можа.

Тамара Чыжык  інвалід II групы. Пенсіянерцы цяжка выходзіць на вуліцу, тым больш што ў  доме няма ліфта. Апошнія два гады  пакупкамі займаліся сыны. Але зусім нядаўна жанчына адкрыла для сябе Інтэрнэт, а разам з ім і магчымасць заказваць прадукты  дамоўПрацэдура даступная ўсім - ад дзяцей да пенсіянераў.

Каб пакупкі прывезлі дамоў, трэба зайсці на сайт інтэрнэт-магазіна, зарэгістравацца, выбраць неабходныя тавары. Дарэчы, аформіць заказ можна ўсяго адным націскам мышкі, і ўжо праз гадзіну сустракаць кур'ера.

У прастаце і даступнасці пакупак пераканалася Ядвіга Варанцова. Тым больш што якасць прадуктаў заўсёды на вышыні.

Паслугі інтэрнэт-магазіна даступныя ўсім, хто жадае. Сёння на паліцах віртуальнага гіпермаркета "Еўраопт" больш за 5 тысяч харчовых і прамысловых тавараў. Асартымент пастаянна пашыраецца. Кожны пакупнік атрымлівае 5-працэнтную скідку ад цэнаў рэальных гіпермаркетаў сеткі. Гэта  пры тым, што "Еўраопт"  вядомы самымі нізкімі цэнамі. Дастаўка тавараў бясплатная. А ў кампаніі гэты праект лічаць сацыяльным, таму што ён асабліва важны для тых катэгорый грамадзян, для якіх дастаўка тавараў  дамоў  - вострая жыццёвая неабходнасць. 

Напярэдадні ў Мінску адкрыўся яшчэ адзін размеркавальны цэнтр, а значыць дастаўка стала яшчэ  больш аператыўнай. Парк аўтамабіляў таксама пашырыўся і сёння налічвае 500 машын. У тым, што купляць тавары праз Інтэрнэт -  гэта не толькі зручна, але і выгадна, пераканаліся  ўжо тысячы жыхароў сталіцы і прыгарада. На працягу паўгода магчымасць хадзіць у магазіны сеткі "Еўраопт" анлайн і атрымліваць пры гэтым яшчэ 5-працэнтную скідку з'явіцца  ў кожнай вобласці.